За 5 минут о… Гродно

Вузенькія вулачкі, прыгожыя замкі і маёнткі, старадаўнія касцёлы і царквы. Гісторыя роднага Гродна распачалася на беразе Нёмана вельмі даўно, яшчэ ў XII стагоддзі, і за гэты час горад стаў легендай, дзе жылі каралі і знакамітыя людзі Беларусі і Еўропы, дзе квітнеў гандаль і развівалася свая непаўторная культура.

Каб захаваць памяць пра гістарычныя славутасці, навукоўцы і літаратуразнаўцы збіраюць звесткі ў цудоўныя энцыклапедыі і багата ілюстраваныя кнігі, пра якія вам раскажуць у новай частцы праекта “З бібліятэкай за 5 хвілін пра…”.

Усе выданні з відэароліка можна знайсці ў аддзелах Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага. Прыемнага прагляду!