110 гадоў з дня нараджэння Шыдлоўскага А. К.

18 чэрвеня 2021 года спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння беларускага кампазітара, паэта, заслужанага дзеяча культуры БССР, Ганаровага грамадзяніна горада Гродна і Смаргоні Шыдлоўскага Аляксандра Канстанцінавіча.
Праз ўсё жыццё, нягледзячы на ўсе перашкоды, сэнсам жыцця Аляксандра Канстанцінавіча была не толькі вялікая любоў да ўсяго роднага, беларускага, не толькі вялікі гонар прыналежнасці да бацькоўскай спадчыны, але нязгаснае жаданне захаваць ўсё гэта, паглыбіць і перадаць нашчадкам на вякі.
Ён заўсёды заставаўся паслядоўным і непахісным у сваёй вернасці роднаму, у нястомным служэнні нацыянальнаму мастацтву, і найперш – песеннай музыцы. У яго творчай дзейнасці – стварэнне высокамастацкіх аматарскіх калектываў па ўсёй вобласці, якія і цяпер шырокавядомы, адкрыццё першага на Беларусі музея народнай творчасці, а таксама песні: іх у Аляксандра Канстанцінавіча больш за 200.
Запрашаем Вас у аддзел краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага, дзе вы можаце пазнаёміцца з творчай спадчынай Аляксандра Канстанцінавіча Шыдлоўскага. А больш падрабязна пра жыццёвы шлях і творчую дзейнасць культурна-грамадскага дзеяча вы можаце даведацца ў мультыпрэзентацыі.
Даведкі па тэл.: 71-89-54.