«Каштоўнасці, якім няма замены»

29 мая супрацоўнікі дзіцячага філіяла прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных падвядзенню вынікаў абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва ў рамках маладзёжнага выставачнага праекта “Казкі і паданні майго краю”, арганізаванага  Гродзенскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці.

Выстава лялек “Героі кніжных старонак” пазнаёміла ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства з лялькамі ручной работы, выкананымі з прымяненнем розных матэрыялаў і тэхнік. Самаробныя лялькі суседнічалі з кнігамі з фондаў дзіцячага філіляла, быццам сышоўшы з кніжных старонак сваіх твораў.

Работы па казкам Ханса Крысціяна Андэрсена, героі беларускай народнай казкі “Залатая яблынька”, Несцерка з казкі Георгія Марчука, “Шалтай-Балтай” з кнігі Льюіса Кэрола “Алиса в Зазеркалье”, персанажы  рускіх народных казак – гэтыя і іншыя лялькі суправаджалі ўзнагароджванне таленавітых канкурсантаў.