Гарадзенскі ЛітФэст

Цёплае надвор’е радуе нас сонцам, а бібліятэка – самай яскравай кніжнай падзеяй у горадзе!
30 мая з 12.00 да 17.00 пройдзе V фестываль кнігі “Гарадзенскі ЛітФэст”!
На пляцоўцы каля маладзёжнага цэнтра “Гродна” усіх жыхароў і гасцей горада будзе чакаць самае сапраўднае кніжнае свята, а далучыцца да яго зможа кожны жадаючы.
Вас будуць чакаць тэматычныя пляцоўкі:
- “Книжный MULTIгород”: работа лабараторый інтэрактыўнага цэнтра навукі і тэхналогій Мультыцэнтра “Совушка”;
- “ПРО-движение в Библиотеке”: знаёмства з сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі (акуляры віртуальнай рэальнасці, гульнёвая праграма OSMO і дапоўненая рэальнасць);
- Фотазоны “Чытае Гродна”
- Аўтограф-зона і творчыя сустрэчы з пісьменнікамі;
- Гарадскі кніжны пікнік;
- Майстар-клас па напісанню кітайскіх іерогліфаў;
- І яшчэ мноства цікавостак і актыўнасцей!
Жывая музыка, танцы, выступленні беларускіх пісьменнікаў, творчыя нумары ад таленавітай моладзі Гродзеншчыны, конкурсы, віктарыны, гульні з прызамі і, канешне, кнігі.
Кніжны пікнік дазволіць кожнаму наведвальніку ЛітФэста пазнаёміцца з навінкамі літаратуры і перыёдыкі. Чытаць кнігі на месцы можна і трэба!
Што? V фестываль кнігі “Гарадзенскі ЛітФэст”
Дзе? Пляцоўка каля маладзёжнага цэнтра “Гродна”, вул. Савецкая, 9.
Калі? 30 мая з 12.00 да 17.00.
Уваход вольны.
Праграма V фестываля кнігі “Гарадзенскі ЛітФэст”
Пазнайце асалоду чытання разам з Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф.Карскага!