Прыгоды разам з “Палескімі рабінзонамі” Янкі Маўра

Чарговае пасяджэнне клуба “Пачытай-ка” адбылося ў гімназіі №10 і было прысвечана прыгодніцкай аповесці Янкі Маўра, якому 29 красавіка споўнілася 138 гадоў з дня нараджэння.
Бібліятэчны ўрок прайшоў у форме аналітычнай гутаркі: школьнікі ўзгадалі звесткі з біяграфіі Янкі Маўра, абмеркавалі асноўныя сюжэтныя лініі, пытанні зместу твора і паводзінаў галоўных персанажаў. Юныя “пачытай-кі” даведаліся, што асновай кнігі стаў энцыклапедычны кругагляд аўтара: бліскучыя веды аб прыродзе роднай зямлі, не менш таямнічай, чым экзатычныя “заморскія” краіны.
Відэападарожжа “Краявіды Беларусі” упэўніла ў рамантыцы беларускага Палесся ─ велічнага края лясоў і балот. Літаратурная віктарына і крыжаванкі вызначылі самых дапытлівых і ўважлівых чытачоў.
Сяброўства з дзіцячым філіялам працягнецца і далей: яшчэ шмат кніг, якія хочацца не толькі прачытаць, але і абмеркаваць.