“#МЫ – БЕЛАРУСЫ”

Карэліччына вітае і запрашае ў падарожжа!

Карэліцкі край мае багатую гісторыю, якая пачынаецца з 1395 года. Пабываць у адным з турыстычных брэндаў Беларусі – Мірскім замку, пабачыць адзін з незвычайных храмаў Гродзеншчыны – царкву св. Варвары ў аг.Райцы, пазнаёміцца з традыцыямі ткацтва і набыць на памяць вырабы са льну – усё гэта і шмат іншых цікавасцей прапануюць на Карэліччыне.