Выязны дзень інфармацыі на ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага супрацоўнічае з буйнейшымі прадпрыемствамі Гродна, сярод якіх “БелТапаз”, “Радыёхваля”, “Беларусбанк” “Дынама Програм” і інш. Для членаў працоўных калектываў штомесячна праводзяцца выязныя дні інфармацыі і выставы літаратуры.
22 красавіка спецыялісты абласной бібліятэкі наведалі ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” у рамках выязнога дня інфармацыі. Супрацоўнікі прадпрыемства пазнаёміліся з творамі сучаснай і класічнай, беларускай і замежнай мастацкай літаратуры, з выданнямі па розных галінах ведаў з фонду бібліятэкі, а таксама з перыядычнымі выданнямі. Кожны знайшоў нешта цікавае і карыснае не толькі для сябе, але і для сваёй сям’і.
Творчае супрацоўніцтва абласной бібліятэкі з прадпрыемствамі і арганізацыямі Гродна працягваецца!