Курсы прафесійнага росту
Супрацоўнікі дзіцячага філіяла Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага правялі шэраг заняткаў для супрацоўнікаў бібліятэчных устаноў, размешчаных у сельскай мясцовасці, якія накіраваны на курсы павышэння кваліфікацыі. Прафесійныя лекцыі-гутаркі пра тэндэнцыі ў сучасным кнігавыданні для дзяцей і юнацтва, асаблівасці дзіцячай кнігі як асноўнага інфармацыйнага рэсурсу бібліятэчнага адукацыйнага асяроддзя, праца з дзіцячым чытачом і сучасныя формы працы дзіцячай бібліятэкі прайшлі прадуктыўна і выклікалі жаданне дзяліцца асабістым вопытам.
На групавых занятках “Практычныя аспекты далучэння дзяцей да чытання” былі прадстаўлены розныя стратэгіі тэкставай дзейнасці і прапанаваны разнастайныя мастацкія тэксты для засваення сучасных стратэгій чытання. Слухачы разважалі аб чытацкай культуры і сэнсавым чытанні ў інфармацыйным грамадстве.
На практычных занятках па стварэнню электронных інфармацыйных рэсурсаў адбылося знаёмства з магчымасцямі сэрвісу для графічнага дызайну Canva і спроба самастойнага выкарыстання інструментаў для канструявання ўнікальных выяваў ў графічным анлайн-рэдактары.