Да 100-годдзя Іосіфа Юхо
19 сакавіка 2021 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Аляксандравіча Юхо – вучонага-юрыста, гісторыка права, заснавальніка навуковай гісторыка-прававой школы Беларусі. Супрацоўнікамі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы падрыхтавана цікавая і падрабязная прэзентацыя, прысвечаная яго жыццю і дзейнасці. Запрашаем да прагляду!
За неабходнай інфармацыяй і прапанаванай літаратурай звяртайцеся ў аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы па адрасе: вул. Карбышава, 17, каб. 109.