“Сучасныя інфармацыйныя рэсурсы па праву”

11 сакавіка ў аддзеле інфармармацыйна-бібліяграфічнай работы абласной бібліятэкі прайшоў дзень інфармацыі “Сучасныя інфармацыйныя рэсурсы па праву”. Мерапрыемства наведалі студэнты I курса юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

Падчас сустэчы ішла размова пра традыцыйныя і віртуальныя рэсурсы прававой тэматыкі. Таксама супрацоўнікі аддзела арганізавалі кніжную выставу, на якой было прадстаўлена 106 выданняў па ўсіх галінах права. Студэнтам прапанавалі агляд новай літаратуры, якая паступіла ў бібліятэку, поўнатэкставыя ІПС “Эталон” і “Эксперт” і далі кансультацыю па пошуку інфармацыі з выкарыстанннем электроннага каталога.

Фонд абласной бібліятэкі багаты на спецыялізаваныя выданні, якія дапамогуць як студэнтам у навучэнні, так і прафесіяналам у пошуку новых ведаў. Запрашаем!