Запаветнымі сцежкамі Прынямоння

10 сакавіка ў юнацкім філіяле абласной бібліятэкі прайшла слайд-гадзіна цікавых паведамленняў “Запаветнымі сцежкамі Прынямоння” для вучняў восьмых класаў СШ №37.
На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з гісторыяй горада, з сусветна вядомымі культурнымі і палітычнымі дзеячамі, жыццё якіх звязана з Гродна, і з асноўнымі гістарычнымі помнікамі архітэктуры. Наведавальнікам было прапанавана літаратурнае падарожжа па раёнах Гродзенскай вобласці, якое завяршылася знаёмствам з постаццю Элізы Ажэшка – своеасаблівым сімвалам Гродна.
Госці з цікавасцю праглядзелі новыя паступленні кніг і часопісаў і, канешне, зрабілі некалькі здымкаў на памяць.