21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Сёння ў свеце вельмі шмат розных моў і кожная па-свойму прыгожая. Але для чалавека ёсць толькі адна родная, якую ён можа назваць сваёю.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Спецыяльна да гэтага свята супрацоўнікі абласной бібліятэкі падрыхтавалі шэраг акцый і выстаў.
На працягу дня ў бібліятэцы будзе праходзіць акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. У абанементным аддзеле будзе дзейнічаць выстава “Літаратурная прастора Беларусі”, бібліятэкары пазнаёмяць з творчасцю беларускіх аўтараў-юбіляраў 2021 года. Кожны жадаючы можа паўдзельнічаць у акцыі “Прачытай кнігу на роднай мове”. У аддзеле перыядычных выданняў будзе аформлена паліца беларускамоўных перыядычных выданняў: “Нёман”, “Полымя” і інш. У аддзеле краязнаўства можна будзе пазнаёміцца з выставай “Даніна павагі роднаму слову”.
Чакаем вас у ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”.