Бібліятэчныя спецыялісты на VI Усебеларускім народным сходзе

Бібліятэчную галіну Гродзеншчыны на VI Усебеларускім народным сходзе прадстаўляла М. Л. Бортка, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Яна падкрэсліла, што гэта вялікі гонар і адказнасць прысутнічаць на такім маштабным і цікавым форуме.

Марыне Леанідаўне, як работніку культуры, бліжэй была тэма выхавання моладзі. Яна ўважліва слухала выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў гэтым накірунку.

М.Л.Бортка заўважыла, што усё было арганізавана на самым высокім ўзроўні. Выступленне Прэзідэнта дало адказы на самыя актуальныя пытанні, якія абмяркоўваліся ў беларускім грамадстве.