Да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна
30 студзеня 2021 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка і лаўрэата шматлікіх прэмій Івана Пятровіча Шамякіна. Да гэтай знамянальнай падзеі ў абанементным аддзеле арганізавана выстава “Іван Шамякін: прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці”, на якой прадстаўлены:
- зборы твораў пісьменніка, у тым ліку першы найбольш змястоўны і навукова каментаваны Збор твораў у 23 тамах, падрыхтаваны Інстытутам мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы з мэтай увекавечання памяці народнага пісьменніка Беларусі;
- яго асобна выдадзеныя творы (“Сэрца на далоні”; “Трывожнае шчасце”; “Шлюбная ноч”; “Вялікая княгіня”; “Крыніцы”; “Петраград-Брэст”; “Злая зорка”; “Сатанінскі тур”, “Вазьму твой боль”, “Гандлярка і паэт” і інш.);
- літаратуразнаўчыя і біяграфічныя выданні, якія прадстаўляюць сабой летапіс жыццёвага шляху і творчай дзейнасці Івана Шамякіна з прывядзеннем цікавых фактаў, аналізам яго твораў, выяўленнем творчай манеры, шырокага тэматычнага дыяпазона пісьменніка і г.д.
Літаратуру з выставы прапануем прачытать школьнікам, студэнтам, навукоўцам, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца айчыннай культурай і, у прыватнасці, постацю аўтара, які стаў беларускім прапаведнікам духоўнасці і чалавечнасці.
Экспазіцыя знаходзіцца ў абанементным аддзеле па адрасе: вул. Карбышава, 17, 2 паверх, каб. 201.