Оnline-семінар спецыялістаў дзіцячых бібліятэк Гродзеншчыны

“Крэатыўныя падыходы ў рабоце з дзіцячым чытачом” – пад такой назвай у апошні дзень восені прайшоў абласны семінар, які быў арганізаваны супрацоўнікамі абласной бібліятэкі ў фармаце online-сустрэчы.

Спецыялісты дзіцячых бібліятэк (сектараў, аддзелаў) пазнаёміліся з параўнальным аналізам дзейнасці бібліятэчных устаноў Гродзенскай вобласці, былі агучаны адмоўныя і станоўчыя бакі паўсядзённай працы, вызначаны накірункі на будучыню.

З крэатыўнымі падыходамі ў рабоце з падрастаючым пакаленнем, бібліятэчнымі праектамі па патрыятычнаму выхаванню моладзі пазнаёмілі гродзенскіх бібліятэкараў калегі з Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі.

Як пашырыць прастору дзейнасці бібліятэк з offline ў online? Як цікава і крэатыўна прадставіць дзіцячую бібліятэку ў віртуальнай прасторы? Ідэі для разважання і распаўсюджвання ў практыку работы прапанавалі ўдзельнікам семінара спецыялісты абласной бібліятэкі.

З прэзентацыямі выступоўцаў можна пазнаёміцца на сайце абласной бібліятэкі.

Пашыраем прастору дзейнасці – з offline ў online: ідэі для разважання.

Бібліятэка ў віртуальнай прасторы: новыя падыходы да прыцягнення чытачоў.

Інфармацыйная адукацыйная прастора ва ўмовах дзіцячай бібліятэкі.