Салон “У пані Элізы”
Сустрэча ў літаратурна-музычным салоне “У пані Элізы” прысвячалася знакамітаму мастаку-графіку Міхалу Андрыёлі. Чалавек італьянска-польскага паходжання прыязджаў у Гродна, пакіную сваю замалёўку Каложскай царквы, а таксама прысутнічаў на 25-гадовым творчым юбілеі Элізы Ажэшкі ў 1891 годзе.
Мастак ілюстраваў вядомыя раманы пісьменніцы “Мэір Эзафовіч”, “Нізіны”, “Дзюрдзі”, дзякуючы якім творы набылі мастацкае ўпрыгожванне і геніальнае ўвасабленне герояў у малюнках.
Падчас мерапрыемства гучала класічная італьянская опера і польскія рамансы.
Спатканне было падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела выданняў на замежных мовах.