Дзень інфармацыі “Турызм: мінулае і сучаснасць ”.
15 кастрычніка ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Турызм: мінулае і сучаснасць” для студэнтаў 1-га курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Я. Купалы. Вандраванні і звязаныя з імі адкрыцці з’яўляюцца вельмі важнымі ў развіцці чалавецтва. Неабходнасць у вандраваннях узнікла ў людзей яшчэ ў старажытныя часы і без іх немагчыма ўявіць сабе развіццё цывілізацыі. Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны дзень інфармацыі. Удзельнікам мерапрыемства прапанавалі агляд крыніц па гісторыі турызму, пра знакамітых вандроўнікаў на працягу ўсёй цывілізацыі чалавецтва, а таксама па развіцці турызму ў Беларусі. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава, якая зацікавіла студэнтаў адабранымі навуковымі працамі, манаграфіямі, энцыклапедыямі, падручнікамі, навучальнымі дапаможнікамі.