Сонейка, мама і кветкі…

Сёння – 14 кастрычніка – адзначаецца Дзень маці.
З нагоды гэтага цёплага і добрага свята дзіцячы філіял запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да акцыі “Віншаванка для любай матулі”. Мы падрыхтавалі святочныя лісты і сувеніры, каб вы мелі магчымасць прыгожа выказаць словы падзякі сваім матулям за іх любоў, дабрыню і пяшчоту.
Запрашаем таксама да знаёмства з кніжнай выставай “Мы ўсе жывём пад зоркамі матуль…”, дзе прадстаўлены апавяданні і вершы знакамітых айчынных пісьменнікаў, класікаў і сучаснікаў, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку ў свеце, а таксама ілюстраваныя выданні з рэпрадукцыямі карцін славутых жывапісцаў і архіўнымі фотаздымкамі, на якіх захаваны воблік жанчыны-матулі.
День маці – яшчэ адна нагода сказаць цёплыя словы самым блізкім людзям. Зробім гэта прыгожа – зробім гэта разам!
Чакаем вас у дзіцячым філіяле па адрасе: вул. Савецкая, 25.