З Днём маці

Дарагія жанчыны, мілыя мамы!

Шчыра віншуем вас з цёплым і цудоўным святам – Днём маці!

Жадаем, каб шчасце вашых дзяцей было такім жа вялікім і светлым, як ваша мацярынскае сэрца. Пяшчота і ласка, якую вы дорыце сваім родным і блізкім, няхай вернуцца ў сто разоў больш да вас, а любоў і гармонія не пакідаюць вашыя сем’і.

Моцнага здароўя, душэўнага спакою, радасці ў жыцці і мноства шчырых абдымак ад вашых дзетак.

 

З павагай, калектыў ДУК “Гродзенская абласная навуковая
бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.