Уладзіслаў Сыракомля: “народны гусляр”

29 верасня 1823 года нарадзіўся Уладзіслаў Сыракомля, вядомы беларускі і польскі паэт, гуманіст, публіцыст і выдатны краязавец.
Яго называлі “Лiтoўcкiм лipнiкaм”, “народным гусляром”, чые вершы не толькі распавядалі пра любоў аўтара да роднага краю, але былі насычаны народнасцю і глыбокім дэмакратызмам. Яны вельмі лірычныя, яскравыя, шчырыя і ідуць напрамкі ад сэрца аўтара да сэрца чытача.
Творы Сыракомлі заклалі традыцыі народнасці, якія потым плённа развівалі лепшыя прадстаўнікі беларускай літаратуры. Янка Купала нават выказаў удзячнасць паэту ў сваім вершы “Лірнік вясковы”:
Чac пaтpaпiць ycё пaкpышыць, aдaлeцi,
Пyты нaвaт змapнeюць y плecнi, —
Пoкi ж бyдзe дyшa xoць aднa жыць нa cвeцe,
Бyдyць жыцi i лipнiкaў пecнi.
Бyдзeш жыць! Бyдyць вeкi icцi зa вякaмi, —
Нe зaбyдyццa дyм твaix cлoвы,
Як i cлoў бeлapycкix, жывyчы мiж нaмi,
Нe зaбыўcя ты, Лipнiк вяcкoвы.
Пазнаёміцца з творчасцю выдатнага беларускага аўтара Уладзіслава Сыракомлі вы можаце ў аддзелах Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага.