Калі хочаш ведаць усё – чытай разам з юнацкім філіялам
Адкрываць навакольны свет і пазнаваць нешта цікавае дапамагае не толькі школа, але і бібліятэка.
Так, 15 верасня 2020 года ў юнацкім філіяле для вучняў 6-га класа СШ №8 і 7-га класа СШ №2 была праведзена слайд-гутарка “Чалавек прыдумаў кнігу”. Яна была прысвечана 190-годдзю з дня заснавання Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага. Вучні даведаліся аб гісторыі ўзнікнення кнігі і кнігадруку, пазнаёміліся з унікальнымі і незвычайнымі выданнямі, прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне.
Адукацыйныя мерапрыемствы прайшлі і 16 верасня: для вучняў 6-га класа СШ №8 была праведзена інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Цікавыя факты пра Гродна”. Дзецям прапанавалі гістарычнае падарожжа па мясцінах роднага горада, а свае веды пра Гродна яны праверылі і замацавалі, адказваючы на пытанні краязнаўчай віктарыны.
А вучні 11-га класа СШ №2 прайшліся “Запаветнымі сцежкамі Прынямоння”. Ім прапанавалі літаратурнае падарожжа па раёнам Гродзенскай вобласці. Навучэнцы пазнаёміліся з самымі знакамітымі помнікамі гісторыі, архітэктуры і кніжнай выставай, прысвечанай Гродзеншчыне.
Мерапрыемствы падаравалі ўсім прысутным добры настрой, кожны знайшоў для сябе нешта цікавае і самае галоўнае – лепшага сябра – кнігу!
Чытайце пазнавальную і цікавую літаратуру, каб больш ведаць, а юнацкі філіял па адрасе: вул. Ажэшкі, 17 вам у гэтым дапаможа!