“Напісанае застаецца” да Свята беларускага пісьменства
Шаноўныя гарадзенцы і госці горада!
У першую вераснёўскую нядзелю ў нашай краіне адзначаецца Свята беларускага пісьменства. Калі Вас цікавіць гісторыя станаўлення і развіцця пісьменства і друку на Гродзеншчыне, запрашаем наведаць адкрыты прагляд літаратуры “Напісанае застаецца” ў аддзеле краязнаўства абласной бібліятэкі.
Тут Вы зможаце пазнаёміцца з энцыклапедычнымі выданнямі, кнігамі, манаграфіямі, матэрыяламі навуковых канферэнцый, якія змяшчаюць інфармацыю аб пісьмовай спадчыне нашага рэгіёна. На адкрытым праглядзе прадстаўлены выданні і пра гродзенскія сталіцы Свята беларускага пісьменства: Навагрудак, Мір, Смаргонь, Шчучын, Слонім.
Падчас калектыўных наведванняў аддзела краязнаўства таксама можна пазнаёміцца з калекцыяй выданняў XVIII – пачатку XX стагоддзяў на рускай, польскай, англійскай, нямецкай, французскай і іншых мовах.
Будзем рады бачыць Вас!