Будучыню выбіраем разам

9 жніўня 2020 года адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Удзел у выбарах – гэта грамадзянскі абавязак, праява адказнасці кожнага з нас за лёс сваёй краіны.

Напярэдадні гэтай важнай грамадска-палітычнай падзеі мы прапаноўваем наведвальнікам бібліятэкі пазнаёміцца з актуальнай, поўнай і дакладнай інфармацыяй аб правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая прадстаўлена на выставе “Будучыню выбіраем разам”. Тут адлюстроўваюцца галоўныя заканадаўчыя дакументы, якія рэгулююць выбары, літаратура па выбарчаму і канстытуцыйнаму праву, даведачная інфармацыя. Таксама прадстаўлена падборка матэрыялаў для тых, хто галасуе ўпершыню.

Выстава рэгулярна дапаўняецца.

Пазнаёміцца з дакументамі ўсе жадаючыя могуць у аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17.