Да дня нараджэння Васіля Быкава

19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся адзін з самых яскравых і выдатных пісьменнікаў Беларусі – Васіль Быкаў.
Ён мог быць мастаком або скульптарам, але стаў сапраўдным майстрам слова, распавядаючы пра лёс простага народу. Аповесці Васіля Уладзіміравіча да нашых дзён кранаюць душу і сэрца чытачоў сваёй глыбокай філасофіяй жыцця і адлюстраваннем маральных пошукаў чалавека.
Яго творы перакладзены больш, чым на 50 моў свету, па ім знята каля 20 фільмаў, пастаўлена мноства тэатральных пастановак, балет і опера.
У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага можна пазнаёміцца з энцыклапедычнымі выданнямі, кнігамі, перыёдыкай і іншай інфармацыяй пра знакамітага беларускага пісьменніка, грамадскага дзеячага і сапраўднага чалавека Васіля Быкава, а таксама з яго літаратурнай спадчынай.