Запрашаем наведаць мемарыяльны пакой Э.Ажэшкі

Паважаныя гарадзенцы і госці горада!

Запрашаем Вас наведаць мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці сусветна вядомай пісьменніцы Э.Ажэшкі.

Для дзяцей і дарослых супрацоўнікі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” з задавальненнем правядуць экскурсію на беларускай, рускай, польскай мовах і раскажуць аб гадах дзяцінства і маладосці, творчай і дабрачыннай дзейнасці, а таксама раскрыюць таямніцы шматлікіх легендаў, звязаных з імем таленавітай пісьменніцы.

Мемарыяльны пакой адчынены для наведвальнікаў:

панядзелак-пятніца – 11.00 – 18.00;

субота-нядзеля – 10.00 – 17.00.

Увага! Адначасова падчас экскурсіі можа знаходзіцца не больш, чым 5 чалавек.

Гарантуецца выкананне неабходных санітарна-эпідэміялагічных нормаў.

Даведкі па тэл.: 8 0152 62 36 07, 8 0152 62 33 67.