Оn-line сустрэча бібліятэчных спецыялістаў “Работа над памылкамі”

24 красавіка 2020 года спецыялісты ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” правялі on-line нараду з дырэктарамі і метадыстамі раённых (гарадской) бібліятэк Гродзенскай вобласці.

Напярэдадні сустрэчы супрацоўнікамі аддзела бібліятэказнаўства абласной бібліятэкі прааналізавана выкананне паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016-2020 гг., асноўных планавых паказчыкаў работы публічных бібліятэк вобласці. Дэталёва прагледжана 37 уласных сайтаў бібліятэчных сістэм Гродзеншчыны.

Падчас сустрэчы выпрацаваны шляхі выканання планавых паказчыкаў, агучаны недахопы па функцыянаванню веб-сайтаў, даны рэкамендацыі і тэрміны для іх выпраўлення. Акрамя таго, вызначаны ўдзельнікі рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.