Школа-вучобы ў рэжыме on-line

23 красавіка 2020 года абласная бібліятэка правяла ў on-line рэжыме школу-вучобы “Якасны даведачна-бібліяграфічны апарат як сродак забеспячэння інфармацыйных запытаў карыстальнікаў” для спецыялістаў аддзелаў камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду Воранаўскай, Мастоўскай, Слонімскай раённых бібліятэк.

Падчас мерапрыемства загадчыкам аддзела арганізацыі адзінага фонду Пажарскай Ж.У. быў зроблены дэталёвы аналіз прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у электронных каталогах публічных бібліятэк дадзеных раёнаў, указаны недахопы і дадзены рэкамендацыі па іх выпраўленні.