Дзень інфармацыі “Беларусь у геапалітычных працэсах”

16 сакавіка ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Беларусь у геапалітычных працэсах для студэнтаў 1-га курса філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Удзельнікам мерапрыемства быў прапанаваны агляд крыніц па знешняй палітыцы Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды: ВКЛ, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, Савецкі Саюз; удзелу Беларусі ў дзейнасці ААН і ЮНЭСКА, а таксама пра адносіны Рэспублікі Беларусь і замежных краін у сучасны перыяд.

Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава, на якой прадстаўлены навуковыя працы, манаграфіі, энцыклапедыі, падручнікі, навучальныя дапаможнікі.