Сход працоўнага калектыву
27 лютага адбыўся сход працоўнага калектыву ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”. У дакладзе дырэктара бібліятэкі Лідзіі Васільеўны Мальцавай прагучалі вынікі работы калектыву за 2019 год і былі пастаўлены задачы на 2020-ы.
Дасягненнямі ў сваёй рабоце і планамі на будучае падзяліліся загадчыкі аддзелаў аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў Данута Юзэфаўна Міхальчык і выданняў на замежных мовах Ларыса Сцяпанаўна Лотыш.
Таксама былі ўзнагароджаны лепшыя супрацоўнікі і структурныя падраздзяленні галоўнай бібліятэкі вобласці. Так, Жана Іванаўна Эйгерд, загадчык сектара бібліятэчнага абслугоўвання ўніверсальнай чытальнай залы атрымала Ганаровую грамату ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Пераможцамі конкурсу “Лепшыя структурныя падраздзяленні года” за 2019 год сталі:
- аддзел выданняў на замежных мовах (загадчык – Лотыш Ларыса Сцяпанаўна);
- юнацкі філіял (загадчык – Кірэенка Алена Пятроўна);
- аддзел аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў (загадчык – Міхальчык Данута Юзэфаўна).