Купалаўскі ўніверсітэт – 80 гадоў гісторыі
Шаноўныя гарадзенцы!
22 лютага спаўняецца 80 гадоў з часу заснавання вышэйшай навучальнай установы “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы”. Запрашаем Вас пазнаёміцца з кнігамі, матэрыяламі канферэнцый, газетнымі публікацыямі, працамі выкладчыкаў універсітэта ў аддзеле краязнаўства абласной бібліятэкі.
Па дадзеных міжнароднага рэйтынгу Webometrics (студзень 2017) Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы знаходзіцца на 3-м месцы сярод беларускіх ВНУ.
Універсітэт з’яўляецца другой (пасля БДУ) навучальнай установай у Рэспубліцы Беларусь, дзе ўкаранёна сістэма электронных студэнцкіх білетаў (з 1 верасня 2010 гг.). У 2010 г. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы першым сярод рэгіянальных ВНУ краіны атрымаў нацыянальны і міжнародны сертыфікаты адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці, у 2011 г. – стаў лаўрэатам нацыянальнага конкурсу “Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці”, а ў 2016 г. пацвердзіў званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці, у 2011 г. атрымаў статус навуковай арганізацыі.
Адукацыйны партал універсітэта ў 2014 г. атрымаў інтэрнэт-прэмію “Тibо” у намінацыі “Адукацыя і навука”.