Идет солдат по городу…

20 лютага ў аддзеле мастацтва прайшла літаратурна-музычная гасціная “Идет солдат по городу…”, прысвечаная Дню абаронцы бацькаўшчыны. У рамках мерапрыемства замежныя студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, праглядзелі відэаролікі пра Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь – ваенныя парады, трэніроўкі войск спецыяльнага прызначэння, паказальныя выступленні роты ганаровай варты Рэспублікі Беларусь і інш. Студэнты прачыталі вершы ваеннай тэматыкі – прысвечаныя салдатам, Дню Перамогі і інш. У якасці музычнага падарунка прагучалі песні “Смуглянка”, “Первым делом самолеты” і “Идёт солдат по городу”.

Вялікую цікавасць і пазітыўны настрой выклікалі мультфільм “Про Сидорова Вову” і камічныя ўрыўкі з ваеннага кінафільма “В бой идут одни старики”.

Напрыканцы ўсе прысутныя павіншавалі мужчын з надыходзячым святам і пажадалі ім здароўя, дабрабыту, кахання, адвагі і гармоніі ўва ўсім.