Дзень роднай мовы

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы.
Літаратурныя чытанні “Чытаем кнігі на роднай мове”, прагучалі напярэдадні свята ў сценах галоўнай бібліятэкі вобласці.
Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі дашкольнікі ДУА “Яслі-сад №3 г.Гродна”, якія даведаліся пра знакамітых пісьменнікаў, пазнаёміліся з цудоўнымі выданнямі на роднай мове.
Асаблівую цікавасць у юных гарадзенцаў выклікала гульня “Знайдзі рэчы”, а таксама прагляд мультфільмаў па матывах беларускіх казак.