А пасля быў Сеул…

Шаноўныя гарадзенцы!
22 лютага спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння савецкай і беларускай спартсменкі, заслужанага майстра спорту СССР Шылавай Ірыны Алегаўны. Яна выйграла залаты медаль у складзе зборнай СССР у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на адлегласці 10 метраў падчас XXIV летніх Алімпійскіх гульняў у Сеуле (1988 г.)
Шылава І.А. – чэмпіёнка свету ў асабістых і камандных спаборніцтвах (1989, 1990, 1991), чэмпіёнка Еўропы (1986, 1989, 1990, 1992, 1996), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 1993 г., пяціразовая чэмпіёнка СССР, рэкардсменка свету, Еўропы, СССР і Беларусі. З 1992 года выступала за зборную Беларусі.
Узнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”.
Запрашаем Вас пазнаёміцца з кнігамі, газетнымі матэрыяламі пра спартсменку, якія прадстаўлены ў аддзеле краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага (вул. Карбышава, 17).
Тэл. для даведак: 71 89 54.