Дзень інфармацыі “У дапамогу педагогу”

19 лютага ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага прайшоў дзень інфармацыі для маладых спецыялістаў – настаўнікаў матэматыкі, фізікі і астраноміі сярэдніх школ Кастрычніцкага раёна г. Гродна.
Падчас сустрэчы была праведзена экскурсія па галоўным корпусе бібліятэкі, ішла размова пра яе магчымасці ў сучасных умовах, інфармацыйныя рэсурсы – традыцыйныя і электронныя. Асаблівую ўвагу звярнулі на пошук інфармацыі ў электронным каталозе і ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка онлайн”.
Удзельнікам мерапрыемства быў прапанаваны агляд новых выданняў па фізіцы, матэматыцы і астраноміі. Асноўная ўвага была скіравана на навукова-метадычную літаратуру.