“Дзеці не сумавалі – мы вершы чыталі”

17 лютага – дзень нараджэння знакамітай дзіцячай пісьменніцы Агніі Барто. З гэтай нагоды супрацоўнікі аддзела перыядычных выданнў запрасілі ў госці маленькіх выхаванцаў ДУА “Яслі-сад № 3” на гульню-забаву “Дзеці не сумавалі – мы вершы чыталі”.
Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з творчасцю паэткі, успомнілі і расказалі найбольш вядомыя вершы А.Барто. Таксама ўвазе маленькіх чытачоў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і вядомыя кнігі і перыядычныя выданні з фонду бібліятэкі.
Напрыканцы сустрэчы дзеці з задавальненнем малявалі ў размалёўках і складалі розныя пабудовы з Лега-канструктараў.