Тэматычная праграма “Душы мацярынскай святло”

18 студзеня ў аддзеле мастацтва прайшла тэматычная праграма “Душы мацярынскай святло”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з фондам аддзела мастацтва, праглядзелі мультымедыйны экскурс па выставе “Душы мацярынскай святло”, а таксама даведаліся пра дзяржаўныя ўзнагароды за мацярынства.
Напрыканцы, прысутныя ўбачылі мультымедыйную прэзентацыю “Памятники книге и читателю”, якая была ўспрынята з вялікай цікавасцю.
Тэматычная праграма “Душы мацярынскай святло” пакінула ў наведвальнікаў прыемнае ўражанне, выклікала светлыя эмоцыі і пазітыўны настрой.