Віншуем пераможцаў конкурса
У 2018 годзе ўпершыню праводзіўся рэспубліканскі конкурс “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”. Заснавальнікі конкурсу – Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў”, ГА “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”.
Конкурс ладзіўся з мэтай умацавання ролі публічных бібліятэк у фарміраванні прававой культуры грамадзян, распаўсюджванні ідэй грамадзянскасці і патрыятызму, а таксама стымулявання творчай актыўнасці супрацоўнікаў публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ) у межах іх прафесійнай дзейнасці.
2 кастрычніка падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”.
Па выніках работы за 2016-2017 гады былі вызначаны 17 бібліятэк-удзельніц, якія занялі прызавыя месцы.
Сярод пераможцаў – 4 бібліятэкі Гродзенскай вобласці:
у намінацыі “Лепшы ПЦПІ на базе абласной бібліятэкі”
трэцяе месца:
ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”;
у намінацыі “Лепшы ПЦПІ на базе цэнтральнай раённай (гарадской) бібліятэкі”
трэцяе месца:
ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”;
у намінацыі “Лепшы ПЦПІ на базе гарадской (гарпасялковай) бібліятэкі”
першае месца:
Росская гарпасялковая бібліятэка ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка”;
у намінацыі “Лепшы ПЦПІ на базе сельскай бібліятэкі”
трэцяе месца:
Абухаўская сельская бібліятэка ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”;
Віншуем пераможцаў з узнагародамі.