“Творы і творцы”: сустрэча з гродзенскай пісьменніцай Лінай Багданавай
29 красавіка ў аддзеле абанемента ў рамках грамадска-літаратурнай акцыі “Творы і творцы”, арганізаванай сумесна з Гродзенскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, адбылася чарговая сустрэча з гродзенскім празаікам Лінай Багданавай – аўтарам мноства жаночых і прыгодніцкіх раманаў, аповесцяў і апавяданняў, ініцыятарам стварэння спецыялізаванай кніжнай серыі для падлеткаў “В контакте”.
Іранічны погляд на свет, ідэальнае пачуццё гумару, памножаныя на тонкі густ – гэта візітная картка Ліны Багданавай. Чытацкая аўдыторыя зацікаўлена слухала чытанне кароткіх апавяданняў у выкананні аўтара. Яшчэ адна каштоўная дэталь многіх тэкстаў Л. Багданавай – прысутнасць мясцовага каларыту. Як і героям твораў, чытачам з дзяцінства знаёмыя намаляваныя куткі ў горадзе і ваколіцах, маршруты грамадскага транспарту, традыцыі, дух народнай культуры.
Сустрэча з пісьменніцай прынесла гарадзенцам масу станоўчых эмоцый і стала цікавым адкрыццём у жанры “жаночай” літаратуры мясцовых творцаў слова. Напрыканцы сустрэчы Ліна Багданава падарыла на памяць ўсім прысутным апавяданні, надрукаваныя ў замежным друку (у якасці прыкладу айзербайджанская газета “Cəmiyyət və qadın”) і падпісала кнігі супрацоўнікам і чытачам абласной бібліятэкі.
Усе жадаючыя змаглі ўзяць дадому зацікавіўшыя іх творы, прадстаўленыя супрацоўнікамі аддзела абанемента на “накрытым літаратурным стале”.