Аб публічным цэнтры прававой інфармацыі

З мэтай забеспячэння рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь створана дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі.

Адным з яе элементаў з’яўляюцца публічныя цэнтры прававой інфармацыі (далей – ПЦПІ), якія ствараюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на пляцоўках дзяржаўных публічных бібліятэк.

Падрабязней пра сістэму ПЦПІ рэспублікі можна даведацца на сайце НЦПІ ў раздзеле ПЦПІ – сацыяльны дзяржаўны праект.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі – пункт свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі, створаны для забеспячэння фарміравання прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівых адносін да права і садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян.

Асноўныя задачы ПЦПІ:

  • арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі;
  • фарміраванне фонду перыядычных і неперыядычных друкаваных і электронных выданняў, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, матэрыялаў навукова-практычнага характару, якія садзейнічаюць поўнаму і адэкватнаму ўспрыманню грамадзянамі іх правоў і абавязкаў;
  • выкарыстанне эфектыўных формаў і метадаў бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ў мэтах фарміравання ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівых адносін да права.

Падрабязней аб удзеле ПЦПІ ў прававой асвеце грамадзян можна даведацца на сайце НЦПІ ў раздзеле ПЦПІ ў сістэме прававой асветы насельніцтва.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” створаны на базе аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы (пакой № 109).

 

Рэсурсы публічнага цэнтра прававой інфармацыі

  • Інфармацыйна-пошукавая сістэма “ЭТАЛОН” (“ЭТАЛОН-ONLINE”) дазваляе атрымаць хуткі доступ да афіцыйнай прававой інфармацыі, матэрыялаў судовай і іншай правапрымяняльнай практыкі, навуковых і практычных артыкулаў па праве, юрыдычным слоўніку, а таксама да навін заканадаўства.
  • Тэксты ўсіх прававых актаў, якія змяшчаюцца ў ІПС “ЭТАЛОН” (“ЭТАЛОН-ONLINE”), прадстаўлены ў актуальным стане.
  • У складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы “ЭТАЛОН” (“ЭТАЛОН-ONLINE”) распаўсюджваюцца:
  • копія эталоннага банка дадзеных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (уключае банкі дадзеных “Заканадаўства Рэспублікі Беларусь”, “Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання”, “Міжнародныя дагаворы”);
  • банкі дадзеных: Судовая практыка, Формы дакументаў, Правапрымяняльная практыка;
  • тэматычныя банкі дадзеных – падборкі прававых актаў, сістэматызаваныя па найбольш актуальных пытаннях розных галін прававога рэгулявання.
  • Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь – адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Змяшчае прававую інфармацыю, а таксама навукова-практычную, вучэбную, даведачную і іншую інфармацыю ў галіне права і прававой інфарматызацыі.
  • Прававы форум Беларусі – афіцыйная пляцоўка ў сетцы Інтэрнэт для публічнага абмеркавання праектаў прававых актаў. Прававы форум выкарыстоўваецца для правядзення прававых маніторынгаў, а таксама для збору прапаноў грамадзян па ўдасканаленні заканадаўства, устараненню калізій і прававой нявызначанасці.
  • Дзіцячы прававы сайт – спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс, на якім простай мовай у займальнай і адаптаванай для ўспрымання дзяцей і падлеткаў форме выкладзена карысная прававая інфармацыя для непаўналетніх (аб асабістай бяспецы, бяспецы ў Інтэрнэце; рэкамендацыі па аказанні першай медыцынскай дапамогі; парады псіхолагаў; рэкамендацыі супрацоўнікаў праваахоўных органаў і да т.п.).
  • Электронныя выданні прававой тэматыкі:
  • (тэматычныя банкі дадзеных на кампакт-дысках “Помнікі гісторыі права Беларусі”, “Крымінальнае права Беларусі” і інш.).
  • Друкаваныя выданні прававой тэматыкі:
  • неперыядычныя друкаваныя выданні НЦПІ (Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь, зборнікі нарматыўных прававых актаў і каментаваныя выданні, выданні серыі “Прававая бібліятэка НЦПІ”), іншыя выданні прававой тэматыкі;
  • перыядычныя выданні прававой тэматыкі (навукова-практычны часопіс “Право.by” і інш.)

 

Паслугі публічнага цэнтра прававой інфармацыі

  • прадастаўленне свабоднага доступу да эталоннай прававой інфармацыі;
  • прадастаўленне поўнай інфармацыі аб складзе фонда і інфармацыйных рэсурсах ПЦПІ;
  • кансультацыйная дапамога ў пошуку крыніц прававой інфармацыі;
  • выдача дакументаў з фонду ПЦПІ для часовага карыстанняў чытальнай зале;
  • падборка прававых дакументаў па запытах наведвальнікаў;
  • выкананне тэматычных і ўдакладняючых даведак прававой тэматыкі;
  • раздрукоўка інфармацыі з электронных баз дадзеных;
  • перанос інфармацыі на электронныя носьбіты.

 

Прававая асвета ў ПЦПІ

(узаемадзеянне з органамі ўлады, сацыяльнымі партнёрамі па прававой асвеце грамадзян)

У ПЦПІ ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” кожны месяц у апошнюю сераду з 16.00 да 18.00 адвакаты юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна г. Гродна бясплатна растлумачваюць дзеючыя нарматыўна-прававыя акты ўсім катэгорыям насельніцтва.

 

Рэжым работы: з 10.00 да 19.00; субота, нядзеля з 10.00 да 18.00.
Выхадны дзень: пятніца.

Санітарны дзень: другі панядзелак кожнага месяца.

Тэлефон для даведак: 718945.