Паслугі
ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага” аказвае карыстальнікам наступныя паслугі (бясплатна):
- Прадстаўленне інфармацыі аб бібліятэчных фондах;
- інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне:
- выкананне бібліяграфічных і фактаграфічных даведак;
- правядзенне кансультацый па пошуку дакументаў з выкарыстаннем электроннага і традыцыйных каталогаў;
- падбор і выдача дакументаў па запытах чытачоў:
- на абанеменце – для карыстання за межамі бібліятэкі на тэрмін да 15 дзён;
- у чытальных залах – для карыстання ў межах бібліятэкі на працягу яе працоўнага дня;
- абслугоўванне па міжбібліятэчнаму абанементу;
- прадастаўленне доступу да:
- Web-каталога абласной бібліятэкі;
- віртуальнай чытальнай залы, віртуальнай даведачнай службы “Спытай бібліятэкара”, віртуальнага цэнтра прававой інфармацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, віртуальнай экскурсіі па “Дому Элізы Ажэшкі” і Мультыцэнтры “Совушка”;
- правядзенне сацыякультурных мерапрыемстваў: выстаў і праглядаў літаратуры, прэзентацый новых кніг, інфармацыйных тыдняў, дзён інфармацыі і г.д.;
- удзел у рабоце аматарскіх аб’яднанняў: “Литературные четверги”, салон “У пані Элізы”, “Пачытай-ка”, “Равеснік”;
- арганізацыя і правядзенне выстаў вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва народных майстроў і шмельцаў Гродзеншчыны, дакументаў з прыватных калекцый;
- кансультацыі юрыстаў-практыкаў (1 раз у месяц) па пытаннях сямейнага, жыллёвага, грамадзянскага і іншага права.