Музейны пакой “Лялечны дом”
Музейны пакой “Лялечны дом” ГБ № 3 г. Гродна адкрыўся ў снежні 2017 года. Экспазіцыя складаецца з трох частак: “Народная лялька”, “Скарбы калекцыянераў”, “Дзіўны свет лялек”.
У экспазіцыі “Народная лялька” прадстаўлены беларускія лялькі, лялькі-абярэгі, гліняныя цацкі, дамавікі; “Скарбы калекцыянераў” – лялькі з прыватных калекцый, алавяныя салдацікі з часопісаў пра напалеонаўскія войскі; “Дзіўны свет лялек” складаецца з работ майстроў і ўдзельнікаў клуба “Гарадзенская лялька”, дзеючага пры бібліятэцы.
Сярод экспанатаў персанажы з казкі Джані Радары “Приключения Чиполлино” працы Наталлі Мяркулавай, мішкі Тэдзі, гліняная скульптура з кінастужкі “Аватар” аўтарства Святланы Янчылік.
Цікавая наведвальнікам і кампазіцыя “Безумное чаепитие” паводле казкі Льюіса Кэрала “Алиса в стране чудес” – “Безумный Шляпник” Алены Шылко і “Мартовский Заяц” Ірыны Вараб’ёвай.
Калекцыя лялек унікальная: разнастайнасць стыляў, мастацкіх вобразаў і тэхнік выканання ўражваюць і робяць экспазіцыю незабыўнай.
Інфармацыю пра музей можна атрымаць па спасылцы: https://cbibl.by/museum-room-doll-house/
Запіс на экскурсію па тэлефоне: 80152-65-59-64.
Падчас экскурсій магчыма унікальная фотасесія ў інтэр’еры “Кукольного дома” і бібліятэкі з незвычайнымі экспанатамі і кнігамі.
Адрас: г. Гродна, вул. Лізы Чайкінай, 49
Час працы: панядзелак-пятніца: 10.00-19.00; субота: 10.00-18.00
Выхадны: нядзеля.
Санітарны дзень: апошні аўторак месяца
Тэлефон: 8-0152-65-59-64; +37529-786-06-95.