“Литературные четверги”
Літаратурнае аб’яднанне “Литературные четверги” працуе пры ўніверсальнай чытальнай зале абласной бібліятэкі з 1984 года.
Кожны апошні чацвер месяца тут збіраюцца сапраўдныя аматары літаратуры, сярод якіх – людзі розных узростаў і прафесій: настаўнікі, работнікі медыцыны, навукоўцы, юрысты, музыканты, студэнты. На пасяджэннях аб’яднання яны дзеляцца ўражаннямі аб прачытаных творах, знаёмяцца з біяграфіяй і творчасцю пісьменнікаў розных эпох і розных краін.
У межах літаратурнага аб’яднання таксама ладзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі творчай эліты Гродна: пісьменнікамі, акцёрамі, рэжысёрамі, журналістамі і г.д.
Да ўдзелу ў пасяджэннях аб’яднання “Литературные четверги” запрашаюцца ўсе аматары чытання.
Водгук пастаяннай удзельніцы аб’яднання Людмілы Лаўровай:
“Я отношусь к “Литературным четвергам” как к маленьким праздникам души. Ведь сюда приходят не только «взять книгу и сдать ее», здесь происходит чудное общение людей, звучат интересные обсуждения того или иного художественного произведения. Здесь слышится плеск чувств и настроений»…
Пасяджэнні літаратурнага аб’яднання “Литературные четверги” праходзяць у сектары захоўвання асноўнага фонду па адрасе: вул. Савецкая, 8.
Чакаем Вас на пасяджэннях літаратурнага аб’яднання “Литературные четверги” у 2025 годзе:
- “Поэт и время”: да 135-годдзя з дня нараджэння рускага, савецкага паэта, перакладчыка Б. Пастэрнака;
- “Беларусь – ты мой сон велікодны”: да 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Р. Барадуліна;
- “Богини Парнаса”: жанчыны, якім прысвячаліся творы аб каханні.
І кв.
- “Всё приходит вовремя”: да 105-годдзя з дня нараджэння савецкага і расійскага пісьменніка, журналіста, аўтара мемуараў Ю. Нагібіна;
- “Дорога жизни Ольги Берггольц”: да 115-годдзя з дня нараджэння рускай савецкай паэткі В. Берггольц;
- “Бархатные глаза Франсуазы Саган”: да 90-годдзя з дня нараджэння французскай пісьменніцы Ф. Саган.
ІІ кв.
- “Я бываю такая разная…”: да 80-годдзя з дня нараджэння савецкай і расійскай паэткі Л. Рубальскай.
ІІІ кв.
- “Жизнь моя! Иль ты приснилась мне…”: да 130-годдзя з дня нараджэння рускага паэта, пісменніка С. Ясеніна;
- “Красота ещё не делает из женщины леди”: да 125-годдзя з дня нараджэння амерыканскай пісьменніцы, аўтара рамана “Унесённые ветром” М. Мітчэл;
- “Человек эпохи”: да 110-годдзя з дня нараджэння савецкага паэта і празаіка К. Сіманава.
ІV кв.
Даведкі па тэл.: 62-34-22.
