Карыстальніку
Для карыстання паслугамі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” неабходна прайсці рэгістрацыю і стаць чытачом.
Для рэгістрацыі і атрымання білета чытача кожны наведвальнік павінен:
- прад’явіць:
– пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу (від на жыхарства, даведка аб часовай рэгістрацыі);
– фотаздымак;
- паведаміць неабходныя звесткі для афармлення рэгістрацыйных формаў;
- аплаціць кошт паслугі ў адпаведнацсі з “Прэйскурантам платных паслуг ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.
Рэгістрацыя чытачоў ажыццяўляецца ва ўсіх будынках абласной бібліятэкі:
галоўны корпус (вул. Карбышава, 17):
сектар рэгістрацыі чытачоў, тэл. для даведак: 71 89 53.
вул. Ажэшкі, 17:
юнацкі філіял, тэл. для даведак: 62 33 67,
аддзел выданняў на замежных мовах, тэл. для даведак: 62 36 07.
вул. Савецкая, 25:
аддзел мастацтва, тэл. для даведак: 62 03 12;
дзіцячы філіял, тэл. для даведак: 60 13 23.
вул. Савецкая, 8:
сектар захоўвання асноўнага фонду, тэл. для даведак: 62 34 22.