Акцыі

З мэтай удасканалляння дзейнасці бібліятэк, прапаганды творчасці пісьменнікаў, укаранення новых тэхналогій, актывізацыі навукова-даследчай работы, пошука новых формаў і метадаў работы з чытачамі і г.д. сярод бібліятэчных устаноў і іх чытачоў штогод праводзяцца абласныя конкурсы і акцыі.

 

2022

“Топ-265 читательских предпочтений”

Абласны бібліямарафон “77 хвілін чытання”

На працягу бібліямарафона ў кожнай бібліятэцы арганізуюцца разнастайныя сацыякультурныя мерапрыемствы: кніжныя выставы, вечарыны ўспамінаў, гадзіны Славы, акцыі віншаванні і сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, мультымедыйныя прэзентацыі, гучныя чытанні, адкрытыя мікрафоны, гістарычныя агляды, урокі мужнасці, фотавыставы, дыспуты, флэшмобы і г.д. Інфармацыю аб праведзенай рабоце неабходна размяшчаць на сайтах раённай і абласной бібліятэк, у сацыяльных сетках з кароткай анатацыяй і фотаздымкамі.

Абласны фотакрос “Я – падарожнік, я – краязнаўца”

“EVENT-чытанні” (чытанне з нагоды): творы пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года”

“EVENT-чытанні” павінны стаць маштабнай падзеяй у падтрымку кнігі і чытання, якія ахопяць дашкольныя ўстановы, дзіцячыя дамы, адукацыйныя ўстановы вобласці, працоўныя калектывы і г.д. У бібліятэках павінны быць запланаваны гучныя чытанні кніг пісьменнікаў-юбіляраў вядомымі людзьмі рэгіёна, выставы літаратуры і іншыя сацыякультурныя мерапрыемствы.

“Ганаруся табой, Беларусь!”

Акцыя “Ганаруся табой, Беларусь!” прысвечана Году гістарычнай памяці і накіравана на патрыятычнае выхаванне моладзі і папулярызацыю гістарычнай спадчыны Гродзеншчыны і Рэспублікі Беларусь у цэлым. Кожная дзяржаўная ўстанова культуры бібліятэчнага тыпу павінна стварыць і прадставіць у абласную бібліятэку не менш за адзін відэаролік працягласцю не больш за 3 хвіліны. Патрабаванні да відэарэсурсаў: беларуская мова, выкарыстанне ўнікальных фота- і відэаматэрыялаў, крэатыўны і арыгінальны падыход да падачы матэрыяла, мастацкае афармленне, даступнасць успрымання і эмацыйнае ўздзеянне. У канцы роліка абавязкова павінна прагучаць фраза “Ганаруся табой, Беларусь!”.

Чэлендж “Класічна…патрыятычна”: Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа”

Чэлендж ладзіцца на працягу трох кварталаў. Падчас яго правядзення неабходна зрабіць фотаздымкі людзей розных узроставых катэгорый, якіх засталі за чытаннем твораў Я. Купалы і Я. Коласа. Месца фотаздымкаў можа быць разнастайным: парк, аўтатранспарт, бібліятэка, пляж, кафэ, аўтобусны прыпынак і г.д. Фотаздымкі размяшчаюцца на ўласных сайтах бібліятэчных устаноў вобласці і дасылаюцца ў абласную бібліятэку.