Пераможцы абласнога конкурсу макетаў
Падведзены вынікі абласнога конкурсу макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”, які у Гродзенскай вобласці праводзіўся ўпершыню.
Яго арганізатары – упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага.
На конкурс было пададзена 24 работы па трох намінацыях, з іх 5 творчых прац выканана вучнямі. Для стварэння традыцыйнага макета былі выкарыстаны розныя тэхналогіі і тэхнічныя прыстасаванні. Кожная творчая праца мае высокі эстэтычны ўзровень выканання, дакладна адпавядае архітэктурнаму помніку і вызначанай намінацыі. Гран-Пры абласнога конкурсу атрымаў Лапушэўскі Станіслаў Станіслававіч (г. Ашмяны) за творчую працу “Сінагога”.
У намінацыі “Гонар зямлі Прынёманскай”:
І месца – творчы калектыў пад кіраўніцтвам Адасік Ксеніі Аляксандраўны (г. Гродна) за працу “Домік Элізы Ажэшкі”;
ІІ месца – Дудзюк Таццяна Мікалаеўна (г.п. Мір Карэліцкага раёна) за работу “Мірскі замак”;
ІІІ месца – калектыў дзяржаўнай установы культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Я.Купалы” (г. Ліда) за работу “Лідскі замак”.
У намінацыі “Мая малая радзіма”:
І месца – Шапуцька Іван Мікалаевіч (г.п. Зэльва) за работу “Касцёл Найсвяцейшай Троіцы”;
ІІ месца – Нагродская Марыя Барысаўна (г.п. Вялікая Бераставіца) за творчую працу “Касцёл Перамянення Пана”;
ІІІ месца – Васілеўская Галіна Іосіфаўна (в. Масты Левыя Мастоўскага раёна) за творчую працу “Аўтэнтычная драўляная сялянская хатка”.
У намінацыі “Страчаная спадчына Гродзеншчыны”:
І месца – Шворак Людміла Пятроўна (г. Свіслач) за работу “Сядзібны дом графа В.Тышкевіча”;
ІІ месца – Бандзюкевіч Анатоль Іванавіч (г. Навагрудак) за работу “Гарадская ратуша”;
ІІІ месца – Саванец Мікалай Мікалаевіч (г. Слонім) за работу “Мячэць”.
Віншуем пераможцаў.