Юбіляры лютага
2 – 525 гадоў з дня нараджэння Боны Сфорцы (1494 – 1557), каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай. Валодала Гарадзенскім староствам. |
2 – 75 гадоў з дня нараджэння Вяеўніка Льва Мікалаевіча (нар. у 1944 г., в.Капашчава Навагрудскага раёна), беларускага спевака (бас), заслужанага артыста Беларусі.
3 – 120 гадоў з дня нараджэння Скрабука Іосіфа Васільевіча (1899, в.Навасёлкі Слонімскага раёна – 1948), беларускага савецкага ваеннага дзеяча, генерал-маёра авіяцыі, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Чырвонага Сцяга. |
3 – 90 гадоў з дня нараджэння Юшко Яўгеніі Іосіфаўны (нар у 1929 г., в.Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна), работніка сельскай гаспадаркі, палявода, Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Узнагароджана ордэнам Леніна. |
3 – 60 гадоў з дня нараджэння Чабуранавай Святланы Ягораўны (нар. у 1959 г.), беларускага правазнаўца, педагога. З 1984 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
4 – 90 гадоў з дня нараджэння Баразны Лявона (Леаніда) Цімафеевіча (1929 – 1972), беларускага мастака, грамадскага дзеяча, стваральніка нацыянальнай тэматыкі ў беларускім мастацтве 1960-х гг. Падрыхтаваў альбом “Тканіны Гродзеншчыны”. |
4 – 80 гадоў з дня нараджэння Каладзінскага Аляксандра Макаравіча (1939, в.Сядзельнікі Ваўкавыскага раёна – 2008), беларускага фізіка, педагога. З 1965 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
5 – 130 гадоў з дня нараджэння Хозерава Івана Макаравіча (1889 – 1947), беларускага і рускага мастацтвазнаўца, гісторыка архітэктуры, археолага. У 1946 г. даследаваў Барысаглебскую (Каложскую) царкву ў Гродне. |
7 – 75 гадоў з дня нараджэння Садоўскага Антона Паўлавіча (нар. у 1944 г.), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. У 1982-1999 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
7 – 70 гадоў з дня нараджэння Турлая Івана Васільевіча (нар. у 1949 г., в.Рудаўка Слонімскага раёна), беларускага вучонага ў галіне тэхналогій лесапрамысловай вытворчасці, педагога.
11 – 100 гадоў з дня нараджэння Апрышчанкі Аляксея Антонавіча (1919 – 2000), дзяржаўнага дзеяча, удзельніка партызанскага руху на Гродзеншчыне ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Сацыялістычнай Працы (1971). У 1965-1975 гг. – першы сакратар Свіслацкага РК КПБ. У 1975-1986 гг. – галоўны інспектар па нарыхтоўках сельскагаспадарчай прадукцыі па Гродзенскай вобласці. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі “Знак Пашаны”.
12 – 125 гадоў з дня нараджэння Каханоўскага Яна (1894, Гродна – 1942), біёлага, краязнаўца, эколага, педагога, грамадскага дзеяча, заснавальніка Гродзенскага заалагічнага парка. У 1928-1930 гг. – настаўнік біялогіі Гродзенскай гімназіі імя А. Міцкевіча. У 1927-1939 гг. – віцэ-прэзідэнт Гродзенскага гарадскога музея прыроды. |
15 – 100 гадоў з дня нараджэння Мінкевіча Міхаіла Гаўрылавіча (1919 – 1987), беларускага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, былога міністра асветы Беларусі (1968-1985). Настаўнічаў на Навагрудчыне. З 1958 г. – старшыня Свіслацкага райвыканкама, пасля – першы сакратар Свіслацкага РК КПБ. У 1965-1968 гг. – першы сакратар Лідскага РК КПБ. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, чатырма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.
15 – 70 гадоў з дня нараджэння Гарэліка Пятра Васільевіча (нар. у 1949 г.), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, члена-карэспандэнта Беларускай АМН, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. У 1998-2010 гг. – рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. |
15 – 60 гадоў з дня нараджэння Лапіцкага Уладзіміра Міхайлавіча (нар. у 1959 г., Гродна), спартсмена (фехтаванне на рапірах), майстра спорту СССР міжнароднага класа, сярэбранага прызёра XXII Алімпійскіх гульняў (1980, Масква).
16 – 80 гадоў з дня нараджэння Немена Чэслава (сапр. Выджыцкі Чэслаў Юліуш; 1939, в. Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна – 2004), польскага спевака, кампазітара, аранжыроўшчыка, рок-музыканта, інструменталіста, мастака, скульптара . |
18 – 110 гадоў з дня нараджэння Баравік Вольгі Абрамаўны (1909, Гродна – 1973), беларускага мастацтвазнаўца.
20 – 130 гадоў з дня нараджэння Турука Фёдара Фёдаравіча (1889, в. Балотца Навагрудскага раёна – 1960), беларускага грамадска-культурнага дзеяча, вучонага-гісторыка, педагога, прафесара, аднаго з арганізатараў БДУ.
22 – 70 гадоў з дня нараджэння Песціса Вітольда Казіміравіча (нар. у 1949 г., в.Парэчча Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі, кавалера ордэна Пашаны. З 1995 г. – рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. |
23 – 110 гадоў з дня нараджэння Давідовіча Вацлава (1909, в.Касы Двор Навагрудскага раёна – 1997), польскага правазнаўца, педагога, перакладчыка, доктара права, прафесара. Скончыў польскую гімназію ў Навагрудку (1929).
25 – 110 гадоў з дня нараджэння Дарожнага (сапр. Серада) Сяргея Міхайлавіча (1909, Слонім – 1943), беларускага паэта, перакладчыка, грамадска-культурнага дзеяча. |
25 – 80 гадоў з дня нараджэння Данілецкага Уладзіміра Зыгмундавіча (нар. у 1939 г., в.Маслікаўцы Іўеўскага раёна), работніка сельскай гаспадаркі, механізатара, Героя Сацыялістычнай Працы (1979). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
25 – 70 гадоў з дня нараджэння Івашына Васіля Міхайлавіча (нар. у 1949 г.), вучонага ў галіне таксікалогіі, ваеннай і экстрэмальнай медыцыны, педагога, палкоўніка медыцынскай службы. З 1981 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
26 – 50 гадоў з дня нараджэння Далгіх Уладзіміра Вітальевіча (нар. у 1969 г., Гродна), беларускага артыста балета, заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), тэатральнай прэміі імя Л. Александроўскай (1996).
28 – 120 гадоў з дня нараджэння Навіцкага Мікалая Іванавіча (1899, в.Ханявічы Гродзенскага раёна – 1945), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-маёра артылерыі, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга.