Юбіляры чэрвеня

3 – 160 гадоў з дня нараджэння Уланоўскай Эвяліны Людвігаўны   (1860, Навагрудак – 1915), рэвалюцыянеркі-народніцы.

3 – 80 гадоў з дня нараджэння Каляды Андрэя Андрэевіча (нар. у 1940 г., в.Панямонь Навагрудскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, перакладчыка, тэатразнаўца, педагога, прафесара.

 

4 – 90 гадоў з дня нараджэння Сакалоўскага Уладзіміра Лявонцьевіча (1930, в.Мяльканавічы Слонімскага раёна – 2013), беларускага літаратуразнаўца, перакладчыка.

5 – 150 гадоў з дня нараджэння Лазінскага Зыгмунта (1870, в.Барацін Карэліцкага раёна – 1932), польскага і беларускага грамадска-культурнага дзеяча,  рымска-каталіцкага царкоўнага дзеяча, біскупа мінскага і пінскага.

 

 5 – 70 гадоў з дня нараджэння Серады Людмілы Міхайлаўны (нар. у 1950 г.,  Гродна), беларускага філолага, педагога, перакладчыцы. З 1979 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

7 – 140 гадоў з дня нараджэння Іваноўскага Вацлава Леанардавіча (1880, в.Галавічполе Шчучынскага раёна – 1943), беларускага палітычнага і грамадскага дзеяча, драматурга, журналіста, выдаўца, доктара тэхнічных навук, прафесара.

8 – 125 гадоў з дня нараджэння Дварчаніна Ігната Сымонавіча (1895, в.Погіры Дзятлаўскага раёна – 1937), беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, доктара філасофіі. У 1912-1915 гг. працаваў настаўнікам у в.Хмяльніца Слонімскага раёна.

8 – 125 гадоў з дня нараджэння Дварчаніна Ігната Сымонавіча (1895, в.Погіры Дзятлаўскага раёна – 1937), беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, доктара філасофіі. У 1912-1915 гг. працаваў настаўнікам у в.Хмяльніца Слонімскага раёна.

9 – 70 гадоў з дня нараджэння Анціпіна Аляксандра Сяргеевіча (1950, Слонім – 2011), беларускага скульптара (станковая і манументальная скульптура), грамадскага дзеяча. У 2007-2011 гг. узначальваў Гродзенскую абласную арганізацыю Саюза беларускіх мастакоў.

11 – 75 гадоў з дня нараджэння Крамарэнкі Віктара Уладзіміравіча (нар. у 1945 г., Гродна), беларускага архітэктара, педагога, заслужанага архітэктара Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004, 2007).

12 – 125 гадоў з дня нараджэння Родзевіча Леапольда Іванавіча (1895 – 1938), беларускага пісьменніка (драматург, публіцыст, паэт), палітычнага і грамадскага дзеяча, удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У 1924 г. – сакратар Гродзенскага падпольнага акруговага камітэта КПЗБ.

12 – 70 гадоў з дня нараджэння Вісманта Францішка Іванавіча (нар. у 1950 г., Ліда), беларускага вучонага ў галіне фізіялогіі і паталогіі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя Беларусі.

14 – 120 гадоў з дня нараджэння Забэйды-Суміцкага Міхася (1900, в.Несцеравічы Свіслацкага раёна (па некаторых звестках в.Падароск Ваўкавыскага раёна ці в.Шэйпічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці)  – 1981), беларускага опернага спевака (лірычны тэнар), музычнага педагога, папулярызатара беларускіх народных песень, дзеяча эміграцыі. Ахрышчаны ў царкве в.Сядзельнікі Ваўкавыскага раёна. У 1938 г. і 1963 г. гастраляваў па Гродзеншчыне.

16 – 30 гадоў з часу стварэння Саюза палякаў на Беларусі на базе Гродзенскага польскага таварыства імя А. Міцкевіча (1990).

17 – 75 гадоў з дня нараджэння Анісімавай Сафіі Мікалаеўны (нар. у 1945 г., в.Усялюб Навагрудскага раёна), беларускага дзеяча культуры, музеязнаўца, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Музейны работнік  года” (2003). У 1979-2017 гг. працавала ў Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку.

18 – 90 гадоў з дня нараджэння Петрашэвіча Яўгена Канстанцінавіча (1930, в.Падбараны Мастоўскага раёна – 2017), беларускага дзеяча культуры, музычнага педагога, музыканта, кампазітара, паэта, скульптара, выдатніка асветы Беларусі. У 1956-1974 гг. працаваў у Гродзенскай музычнай школе № 1 імя Ю. Семянякі, кіраваў аркестрам народнага ансамбля песні і танца “Нёман”, аркестрам народнага танца “Вянок”. З 1975 г. – кіраўнік аркестра народных інструментаў абласнога палаца піянераў і школьнікаў. У 1990-2002 гг. – стваральнік і кіраўнік фальклорнага ўзорнага ансамбля “Гарадзенскія дударыкі”.

18 – 70 гадоў з дня нараджэння Акудовіча Валянціна Васільевіча (нар. у 1950 г., Свіслач), беларускага культуролага, філосафа, публіцыста, літаратуразнаўца, педагога.

18 – 50 гадоў з часу заснавання дзяржаўнай прыродаахоўнай установы  “Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Свіцязянскі” (Навагрудскі раён; 1970).

20 – 70 гадоў з дня нараджэння Наготкі Івана Васільевіча (нар. у      1950 г., г.п.Жалудок Шчучынскага раёна), беларускага хірурга, артапеда-траўматолага, намесніка галоўнага ўрача па хірургічнай дапамозе                   УАЗ “Гродзенская абласная клінічная бальніца”.

21 – 200 гадоў з дня нараджэнняі Залескага Браніслава Францавіча (1820 – 1880), беларускага і польскага мастака, журналіста, гісторыка, выдаўца, літаратара, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта АН у Кракаве. У 1857-1859 гг. жыў каля Гродна.

23 – 70 гадоў з дня нараджэння Баранавай Наталлі Пятроўны (нар. у 1950 г.), беларускага вучонага ў галіне педагогікі, рэктара Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Скончыла СШ № 1 г.Ліда.

25 – 140 гадоў з дня нараджэння Барысевіча Аляксея Іванавіча (1880, в.Саленікі Карэліцкага раёна – 1953), беларускага вынаходніка-самавука, стаханаўца, Героя Працы (1934). Працаваў у Цэнтральным аэрагідрадынамічным інстытуце імя М. Я. Жукоўскага ў Маскве.

25 – 90 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Фёдара Антонавіча (1930, в.Збочна Слонімскага раёна – 2018), беларускага медыка, арганізатара аховы здароўя Гродзеншчыны, заслужанага ўрача Беларусі, кавалера ордэна  Ф. Скарыны, ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэна “Знак Пашаны”. З 1965 г. працаваў загадчыкам аддзела аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

25 – 50 гадоў з дня нараджэння Клімовіч Алены Віктараўны (нар. у 1970 г.), беларускага дзеяча культуры, начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.

 

30 – 75 гадоў з дня нараджэння Ракуця Васіля Уладзіміравіча (нар. у 1945 г., в.Яруцічы Слонімскага раёна), беларускага педагога-метадыста, гісторыка, краязнаўца, выдатніка народнай асветы Беларусі, выдатніка адукацыі. Працаваў  у Новадзявяткавіцкай СШ Слонімскага раёна.