Юбіляры студзеня
75 гадоў з часу заснавання Мастоўскай раённай газеты “Зара над Нёманам” (1945).
1 – 75 гадоў з часу заснавання інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” (1945).
1 – 75 гадоў з дня нараджэння Іпатавай Вольгі Міхайлаўны (нар. у 1945 г., г.п.Мір Карэліцкага раёна), беларускай пісьменніцы (празаік, паэтэса, драматург, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчыца), грамадскага дзеяча, кавалера ордэна “Знак Пашаны”. У 1965-1968 гг. працавала ў Гродзенскім гаркаме ЛКСМБ. У 1968-1970 гг. – рэдактар Гродзенскай абласной студыі тэлебачання.
1 – 75 гадоў з дня нараджэння Чарапіцы Валерыя Мікалаевіча (нар. у 1945 г.), беларускага гісторыка, публіцыста, краязнаўца, прафесара, кавалера ордэна Ф. Скарыны, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2012). З 1970 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
1 – 30 гадоў з часу адкрыцця ДУК “Слонімскі драматычны тэатр” (1990).
2 – 70 гадоў з дня нараджэння Домаша Сямёна Мікалаевіча (1950 – 2019, Гродна), беларускага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча. У 1993-1994 гг. – старшыня Гродзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў.
3 – 80 гадоў з дня нараджэння Вадаевіча Васіля Пятровіча (нар. у 1940 г.), беларускага вучонага ў галіне медыцыны, урача-тэрапеўта, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1967 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
5 – 80 гадоў з часу заснавання Гродзенскага гандлёва-вытворчага РУП “Фармацыя” (Беласток; 1940).
6 – 60 гадоў з дня нараджэння Пранько Вячаслава Аркадзьевіча (нар. у 1960 г., Гродна), беларускага матэматыка, педагога. З 1987 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
8 – 70 гадоў з дня нараджэння Кірвеля Івана Восіпавіча (нар. у 1950 г., в.Арцюшы Шчучынскага раёна), беларускага географа, педагога, доктара геаграфічных навук, прафесара.
9 – 80 гадоў з дня нараджэння Худой Марыі Міхайлаўны (нар. у 1940 г.), беларускага дзяржаўнага дзеяча. Скончыла Лідскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Узнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў.
10 – 220 гадоў з дня нараджэння Сузіна Адама Дамінікавіча (1800 – 1879), удзельніка вызваленчага руху, сакратара тайнага Зялёнага саюза Таварыства філаматаў, падарожніка, мемуарыста. У 1819 г. скончыў Гродзенскую гімназію.
10 – 80 гадоў з дня нараджэння Клімуця Яраслава Іванавіча (нар. у 1940 г., в.Вострава Мастоўскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, педагога.
10 – 75 гадоў з дня нараджэння Пазняка Мікалая Іванавіча (нар. у 1945 г., Іўе), беларускага вучонага ў галіне афтальмалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000), выдатніка аховы здароўя Беларусі.
11 – 90 гадоў з дня нараджэння Кабаца Эўгеніюша (нар. у 1930 г., Ваўкавыск), польскага пісьменніка, эсэіста, перакладчыка.
11 – 70 гадоў з дня нараджэння Руцкай Алены Вітальеўны (нар. у 1950 г., в.Дзякаўцы Шчучынскага раёна), беларускай паэтэсы, літаратуразнаўца, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі, заслужанага настаўніка Беларусі. У 1971-1993 г. настаўнічала на Слонімшчыне. З 1993 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
11 – 60 гадоў з дня нараджэння Афанасьевай Таццяны Юр’еўны (нар. у 1960 г.), беларускага гісторыка, ганаровага архівіста Беларусі, дырэктара ДУ “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна”.
12 – 110 гадоў з дня нараджэння Калошы Вольгі Лукінічны (1910 – 2000), работніка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1965). У 1948-1969 гг. працавала ў калгасе “Сцяг Леніна” Карэліцкага раёна. Узнагароджана ордэнам Леніна.
12 – 75 гадоў з дня нараджэння Башко Пятра Кузьміча (1945, в.Некрашэвічы Карэліцкага раёна – 1993), беларускага гісторыка.
15 – 80 гадоў з часу ўтварэння Астравецкага, Ашмянскага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Лідскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Свіслацкага, Слонімскага, Смаргонскага, Шчучынскага раёнаў (1940).
17 – 70 гадоў з дня нараджэння Саяпіна Віктара Юр’евіча (1950 – 2017, Гродна), краязнаўца, публіцыста, сцэнарыста, саветніка мытнай службы I рангу, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Журналіст года” (2011), прэміі імя Ю. Ядкоўскага (2013). З 1961 г. жыў у Гродне. З 1984 г. працаваў на Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
18 – 100 гадоў з дня нараджэння Філіпава Пятра Паўлавіча (1920 – 2005), беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі. У 1961-1967 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
18 – 90 гадоў з дня нараджэння Міско Сцяпана Міхайлавіча (нар. у 1930 г., в.Чамяры Слонімскага раёна – 2010), беларускага мастацтвазнаўца, тэатразнаўца, культуролага.
19 – 70 гадоў з часу заснавання УА “Воранаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці” (1950).
21 – 70 гадоў з часу заснавання Філіяла № 5 “Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў” ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” (1950).
21 – 80 гадоў з дня нараджэння Драко Аляксандра Уладзіміравіча (нар. у 1940 г., в.Застадолле Карэліцкага раёна), беларускага юрыста. Служыў саветнікам у Афганістане. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
22 – 130 гадоў з дня нараджэння Бобіча Ільдэфонса (псеўд. Просты Пётра; 1890 – 1944, Іўе), беларускага рэлігійнага і культурнага дзеяча, пісьменніка (празаік, драматург, публіцыст, перакладчык), выдаўца, педагога, каталіцкага святара, аднаго з пачынальнікаў беларускага хрысціянскага руху. У 1930-1944 гг. працаваў пробашчам у Іўі.
24 – 210 гадоў з дня нараджэння Брахоцкага Уладзіслава (1810, в.Гаўя Іўеўскага раёна – 1896, в.Вераскава Навагрудскага раёна), грамадскага дзеяча, члена Віленскай археаграфічнай камісіі, удзельніка паўстання 1863-1864 гг. У 1858-1863 гг. – апошні маршалак шляхты Навагрудскага павета. У 1860 г. – адзін з заснавальнікаў і куратар публічнай бібліятэкі ў Навагрудку.
24 – 25 гадоў з часу заснавання Кіналагічнага цэнтра органаў пагранічнай службы (Смаргонь; 1995).
25 – 130 гадоў з дня нараджэння Стагановіча Аляксандра Лявонавіча (1890, в.Несутычы Навагрудскага раёна – 1988), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча. У 1928-1929 гг. – дэпутат ад Навагрудскай акругі ў польскім сейме.
26 – 25 гадоў з часу заснавання СП ТАА “Леор Пластык” па перапрацоўцы рыбнай прадукцыі і гародніны (Навагрудак; 1995).