Юбіляры снежня

3 – 230 гадоў з дня нараджэння Гамаліцкага Міхаіла Лявонавіча (1791 – 1861), беларускага урача-фізіёлага, гісторыка, літаратара, педагога, доктара медыцыны, прафесара, члена Віленскай археалагічнай камісіі. Вучыўся ў Жыровіцкай базыльянскай павятовай школе.


3 – 70 гадоў з дня нараджэння Кліменкі Івана Дзямідавіча (нар. у 1951 г., г.п.Юрацішкі Іўеўскага раёна), беларускага мастака, прафесара Беларускай Акадэміі мастацтваў.


3 – 75 гадоў з дня нараджэння Дадаева Уладзіміра Карпавіча (1946 – 2017), удзельніка вайны ў Афганістане, палкоўніка Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У 2005-2017 гг. – старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.

 


4 – 80 гадоў з дня нараджэння Пяшко Івана Рыгоравіча (нар. у 1941 г., в.Лішчыцы Гродзенскага раёна), беларускага празаіка, публіцыста, журналіста.


5 – 130 гадоў з дня нараджэння Цікоты Андрэя (1891, х.Плавушка Смаргонскага раёна – 1952), беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча, каталіцкага святара ўсходняга абраду.


5 – 90 гадоў з дня нараджэння Мурахвера Уладзіміра Сямёнавіча (1931 – 2017), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. У 1966-1973 гг. працаваў галоўным мастаком на шклозаводзе “Нёман” (г.Бярозаўка Лід. р-на). Узнагароджаны залатым медалём на выстаўцы шкла і фарфору ў г. Ябланец (Чэхія, 1979), сярэбраным медалём Акадэміі мастацтваў  СССР (1990).


5 – 80 гадоў з дня нараджэння Андрэева Віктара Паўлавіча (нар. у 1941 г.), беларускага вучонага, кандыдата медыцынскіх навук (1975) прафесара (1992). З 1975 г. працуе ў ГрДМУ.


6 – 125 гадоў з дня нараджэння Любіча Восіпа Маркавіча (Маісеевіча) (1896, Гродна – 1990), французскага мастака.


7 – 30 гадоў з дня афіцыйнага адкрыцця Лядовага палаца спорта ў Гродне (1991).


9 – 130 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Максіма Адамавіча (1891 – 1917), беларускага паэта, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, перакладчыка, празаіка, крытыка, літаратуразнаўца. У 1892-1895 гг. жыў у Гродне.

 


12 – 75 гадоў з дня нараджэння Гільдзюк Людмілы Іванаўны (нар. у 1946 г.), беларускага музычнага педагога, піяніста, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Выкладчык года” (2006). Працуе ў Гродзенскім музычным каледжы.


13 – 80 гадоў з дня нараджэння Маляўкі Міколы (Мікалай Аляксандравіч; нар. у 1941 г.), беларускага паэта, перакладчыка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1970), Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1992), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года “Залаты Купідон” (2012). У 1965-1967 гг. настаўнічаў на Воранаўшчыне.


13 – 70 гадоў з дня нараджэння Капцюга Анатоля Іванавіча (нар. у 1951 г.), беларускага архітэктара, сярод асноўных работ якога – шэраг жылых дамоў у Гродне, комплекс Свята-Дабравешчанскага кафедральнага сабора ў Ваўкавыску і інш.


14 – 110 гадоў з дня нараджэння Калодкі Аляксандра (1911, в.Церабостынь Карэліцкі раён  – 1985), беларускага грамадскага дзеяча, правазнаўца, публіцыста.


15 – 130 гадоў з дня нараджэння Зака Аўрама (1891, аг.Індура Гродзенскі раён  – 1980), яўрэйскага паэта, празаіка, драматурга і перакладчыка.


15 – 100 гадоў з дня нараджэння Александровіча Сцяпана Хусейнавіча (1921 1986), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, пісьменніка, краязнаўца, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Наваельненскай СШ Дзятлаўскага раёна і Навагрудскай СШ №1.


15 – 75 гадоў з дня нараджэння Звягінцавай Таццяны Дзмітрыеўны (нар. у 1946 г., Гродна), савецкага і украінскага вучонага ў вобласці гастраэнтэралогіі, доктара медыцынскіх навук (1994), прафесара (1996)


16 – 120 гадоў з дня нараджэння Марцінчыка Мікалая Міхайлавіча (1901, в. Кубельнікі Берастав. раёна – 1980), беларускага грамадска-культурнага дзеяча ў Заходняй Беларусі, урача.

 


18 – 250 гадоў з дня нараджэння Несялоўскага Францішка Ксаверыя (1771 – 1845), вайсковага і палітычнага дзеяча, удзелька паўстанняў 1794 г.і 1830-1831 гг. Меў родавы маёнтак у в. Варонча (Карэліцкі раён).


18 – 120 гадоў з дня нараджэння Нагорнага Мікалая Нікіфаравіча (1901, в.Асташына Навагрудскі раён – 1985), савецкага ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка артылерыі.


21 – 225 гадоў з дня нараджэння Зана Тамаша (1796 – 1855), польскага паэта-рамантыка, фалькларыста, геолага, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху. У 1841 г. жыў у Гродне.

 

 


23 – 225 гадоў з дня нараджэння Гельтмана Віктара (1796 – 1874), польскага рэвалюцыянера, публіцыста, стваральніка тайнай патрыятычнай арганізацыі ў Свіслацкай гімназіі ў 1819 г.


24 – 125 гадоў з дня нараджэння Бандоўскага Аляксандра Васільевіча (1896 – 1970), удзельніка абароны Гродзеншчыны падчас Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра.

 


 24 – 110 гадоў з дня нараджэння Акімавай Клаўдзіі Аляксееўны (1911 – 1996), беларускага фізіка. Стаяла ля вытокаў вышэйшай адукацыі ў галіне фізікі ў Гродне. У 1944-1956 гг. працавала ў Гродзенскім педагагічным інстытуце, у 1958-1959 гг. – загадчык кафедры фізікі ў ГрДМІ.


24 – 60 гадоў з дня нараджэння Пархамчук Ларысы Аляксандраўны (нар. у 1961 г., Гродна), рэжысёра, сцэнарыста, педагога, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Рэжысёр года” (2008).


25 – 75 гадоў з дня нараджэння Двілянскай Бэлы Аронаўны (нар. у 1946 г.), музычнага педагога. З 1973 г. працуе выкладчыкам у Лідскім дзяржаўным музычным каледжы.

 

 


25 – 75 гадоў з дня нараджэння Станкевіч Аляксандры Аляксандраўны (нар. у 1946 г., в.Вялікія Тупалы Карэліцкага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара.


26 – 60 гадоў з дня нараджэння Урбаша Леаніда Леанідавіча (нар. у 1961 г., аг.Азёры Гродзенскага раёна), культурнага дзеяча. У 1989-2015 гг. – дырэктар Азёрскага дома культуры. Лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Клубны работнік года” (2004).


27 – 120 гадоў з дня нараджэння Сінічкіна Фёдара Міхайлавіча (1901 – 1962), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944). Пасля вайны доўгі час працаваў старшынёй Слонімскага райвыканкама.


27 – 120 гадоў з дня нараджэння Жэбрака Антона Раманавіча (1901, в.Збляны Зэльвенскага раёна – 1965), беларускага генэтыка, селекцыянера, грамадскага дзеяча, акадэміка АН БССР, доктара біялагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі БССР.


28 – 140 гадоў з дня нараджэння Кабака Арона Аўрамавіча (1881, Смаргонь – 1944), яўрэйскага пісьменніка.

 

 


29 – 140 гадоў з дня нараджэння Яшунскага Іосіфа Хаімававіча (1881, Гродна – 1943), журналіста, гісторыка, педагога, публіцыста, грамадскага дзеяча.


29 – 125 гадоў з часу пабудовы Свята-Уладзімірскай царквы ў Гродне, помніка архітэктуры псеўдарускага стылю (1896).

 

 


30 – 110 гадоў з дня нараджэння Ялоўчык (Лісок) Лідзіі Парамонаўны (1911, в.Марцянаўцы Ваўкавыскага раёна – 1999), беларускай пісьменніцы, паэткі, педагога.