Юбіляры снежня

30 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю “Аўтазборачнага завода “Нёман”, філіяла ААТ “Мінскі трактарны завод калёсных цягачоў” (Ліда; 1990).

 

 

20 гадоў з часу ўключэння “Замкавага комплексу “Мір” у Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА (2000).

2 – 90 гадоў з дня нараджэння Шаланды Віктара Антонавіча (нар. у 1930 г., Гродна), беларускага і расійскага эканаміста, гаспадарчага дзеяча, педагога, прафесара. У 1963-1973 гг. працаваў на прадпрыемствах Гродна. У 1973-1980 гг. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

2 – 75 гадоў з дня нараджэння Скрамблевіча Баляслава Антонавіча (нар. у 1945 г., в.Адэльск Гродзенскага раёна), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастак па металу, мастацкая коўка).

2 – 60 гадоў з дня нараджэння Прасвірнінай Ларысы Уладзіміраўны (нар. у 1960 г., Навагрудак), беларускага дзеяча культуры, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Мастацкі кіраўнік народнага (заслужанага) самадзейнага калектыву года” (2015). З 2004 г. – кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Беларусі народнага ансамбля песні і танца “Ніва” і школы мастацтваў у в. Верцялішкі Гродзенскага раёна.

5 – 30 гадоў з часу стварэння Гродзенскага філіяла “Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння” дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі” (1990).

 

6 – 500 гадоў з дня нараджэння Радзівіл Барбары     (1520 – 1551), каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай, другой жонкі Жыгімонта II Аўгуста.  У 1538-1542 гг. жыла ў памесці Геранёны ў Іўеўскім раёне.

7 – 60 гадоў з дня нараджэння Ларыёнавай Таццяны Аляксееўны (нар. у 1960 г.), майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (саломапляценне), лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года” (2001). Працавала ў Лідскім гарадскім экалагічным цэнтры дзяцей і моладзі.

7 – 60 гадоў з дня нараджэння Цішчанкі Яўгена Міхайлавіча (1960, Гродна – 2016), беларускага вучонага ў галіне медыцыны, гісторыка медыцыны і аховы здароўя Беларусі ў XIX-XX стст., доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1984 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

 

 

10 – 90 гадоў з дня нараджэння Арочкі Міколы (Мікалай Мікалаевіч; 1930, в.Вецявічы Слонімскага раёна – 2013), беларускага пісьменніка (паэт, празаік, літаратуразнавец, перакладчык), доктара філалагічных навук.

13 – 80 гадоў з дня нараджэння Налівайкі Людмілы Дзмітрыеўны (нар. у 1940 г., Гродна), беларускай мастачкі (графіка, манументальна-дэкаратыўнае мастацтва), мастацтвазнаўца, празаіка, драматурга. У 1963-1976 г. працавала мастаком-афарміцелем інтэр’ераў у Гродне.

 

 

16 – 100 гадоў з дня нараджэння Сухамбаева Агадзіла (1920 – 1944), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945), кавалера ордэна Леніна.

18 – 220 гадоў з дня нараджэння Ходзькі Іосіфа Іванавіча (1800 – 1881), беларускага вучонага-геадэзіста, тапографа, ганаровага члена Рускага геаграфічнага таварыства. Меў родавы маёнтак Хадзькоўшчына ў Ашмянскім павеце. У 1822 г. вёў трыянгуляцыйныя работы ў Гродзенскай губерні.

18 – 60 гадоў з дня нараджэння Ільіной Вікторыі Арнольдаўны (нар. у 1960 г., Гродна), беларускай мастачкі (жывапіс), лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Мастак года” (2002).

18 – 50 гадоў з дня нараджэння Басінскай Кацярыны Вітальеўны (нар. у 1970 г.), беларускага дзеяча культуры, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Музейны работнік года” (2013). З 2011 г. – кіраўнік УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”. З 2018 г. – старшыня Гудзевіцкага сельскага выканаўчага камітэта Мастоўскага раёна.

18 – 30 гадоў з часу адкрыцця першай у СССР транзітнай цыфравой міжгародняй тэлефоннай станцыі (Гродна; 1990).

20 – 180 гадоў з дня нараджэння Альхімовіча Казіміра Дамінікавіча (1840, в.Дэмбрава Шчучынскага раёна – 1916), беларускага мастака (жывапіс, графіка), аўтара жывапісных і пластычных работ для касцёлаў, гістарычных палотнаў і серыі карцін па матывах творчасці А. Міцкевіча, удзельніка паўстання 1863-1864 гг.

20 – 130 гадоў з дня нараджэння Ядкоўскага Юзафа (1890, Гродна – 1950), беларускага і польскага археолага, гісторыка, краязнаўца, нумізмата. Працаваў кансерватарам Гродзенскай губерні. Даследаваў замкі і касцёлы ў Гродне, Крэве, Лідзе, Сынкавічах, Міры. З 1920 г. – кіраўнік бюро дзяржаўнай апекі над помнікамі гісторыі і культуры Гродна і Гродзенскага павета. Заснавальнік і першы дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

23 – 120 гадоў з дня нараджэння Леашэні Яўгена Варфаламеевіча (1900, Слонім – 1981), генерал-лейтэнанта інжынерных войск Савецкай Арміі, краязнаўца, педагога, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава I ступені, ордэнам Кутузава II ступені, ордэнам Айчыннай вайны         I ступені, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Багдана Хмяльніцкага II ступені.

24 – 100 гадоў з дня нараджэння Ляшчынскага Адама Браніслававіча (1920 – 2006), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944). Працаваў на прадпрыемствах “Сельгастэхнікі” ў Дзятлаўскім, Зэльвенскім і Гродзенскім раёнах, дырэктарам турбазы “Нёман”. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

24 – 60 гадоў з дня нараджэння Бардана Генадзя Мікалаевіча (1960, Гродна – 1984), лейтэнанта Савецкай Арміі, удзельніка Афганскай вайны   (1979-1989 гг.), кавалера ордэна Чырвонай Зоркі.

25 – 225 гадоў з часу стварэння Слонімскай губерні (наместніцтва), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Расійскай імперыі (1795-1796).

25 – 80 гадоў з дня нараджэння Будзевіча Івана Іванавіча (1940, Ліда – 2014), беларускага вучонага ў галіне біятэхналогіі сельскагаспадарчых жывёл, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара.

26 – 75 гадоў з дня нараджэння Кузняцова Барыса Купрыянавіча (нар. у 1945 г.), беларускага вучонага ў галіне біяфізікі. У 1973-1976 гг. працаваў у аддзеле рэгуляцыі абмена рэчываў АН БССР у Гродне. У 1967-1990 гг.  у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.

30 – 160 гадоў з дня нараджэння Яблонскіса Йонаса   (1860 – 1930), літоўскага мовазнаўца, тэкстолага, перакладчыка, “бацькі” літоўскай  літаратурнай мовы. У 1912-1914 гг. выкладаў лацінскую і грэчаскую мовы ў Гродзенскай класічнай гімназіі.